ru24.pro
World News in Belarusian
Ноябрь
2017
1 2
3
4 5 6
7
8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30

Новости за 12.11.2017

Мала бракавала. Беларускам не ўдалося заваяваць Кубак Фэдэрацыі

Радыё Свабода 

У Менску завершыўся фінал Кубку Фэдэрацыі па вялікім тэнісе. Беларускі Аляксандра Сасновіч і Арына Сабаленка саступілі ў парнай сустрэчы амэрыканкам Шэлбі Роджэрс і Кока Вандэрвэге ў двух сэтах — 6:3 і 7:6.

Прыхільнікі Саакашвілі ў цэнтры Кіева патрабуюць імпічмэнту Парашэнкі

Радыё Свабода 

На Міхайлаўскай плошчы ў Кіеве сабраліся прыхільнікі лідэра «Руху новых сілаў» Міхэіла Саакашвілі, якія патрабуюць стварэньня антыкарупцыйнай суда і закона аб імпічмэнце прэзыдэнта Ўкраіны.

Убачыць сябе нацыяй

Радыё Свабода 

Публіцыст, журналіст і дзяяч польскай нацыянальнай меншасьці ў Беларусі Анджэй Пачобут абурыўся выказваньнем польскага амбасадара ў Менску Конрада Паўліка: «Амбасадар Польшчы: 100 тысяч беларусаў атрымалі карту паляка». Спадар амбасадар, агучваючы падобныя цьверджаньні, вы далучаецеся да шавіністычнай плыні, якая сьцьвярджае, што ў Беларусі няма палякаў, ёсьць толькі “спалянізаваныя беларусы”. Мы не беларусы! Мы палякі». Анджэй Пачобут блытае паняцьці «этнічнасьці» і «нацыянальнасьці». Гэта старая праблема з савецкіх часоў. Читать дальше...

Беларусь з тварам Ганны Бонд: халодны подых рэальнасьці

Радыё Свабода 

Рэйтынг блогераў — гэта не ўнівэрсальны рэйтынг розуму, уплыву і грамадзкага дабра. Але ён мае пэўнае значэньне, і паводле яго Беларусь — краіна з тварам Ганны Бонд. Прычым, яшчэ раз нагадаю, якая Беларусь — прасунутая, маладая, гарадзкая, адукаваная, сацсеткавая. І ня трэба цешыцца ілюзіямі, што насамрэч гэты твар зусім, прынцыпова, кардынальна іншы.

Як трыбуна чыноўнікаў вітала Лукашэнку на Кубку Фэдэрацыі

Радыё Свабода 

Пачаўся другі дзень Кубку Фэдэрацыі паміж тэнісісткамі зборных Беларусі і ЗША. У першы дзень лідэр амэрыканак Кока Вандэвэге перамагла Аляксандру Сасновіч зь лікам 6:4, 6:4. А затым Арына Сабаленка зраўнала лік у сустрэчы, адолеўшы Слоўн Стывенс — 6:3, 3:6, 6:4. За гульнямі ў атачэньні чыноўнікаў, бізнэсоўцаў і маладых дзяўчат назірае кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка.

У Варшаве на Марш Незалежнасьці выйшла больш за 60 тысяч чалавек

Радыё Свабода 

Ва ўшанаваньні 99-й гадавіны аднаўленьня незалежнасьці Польшчы прынялі ўдзел прадстаўнікі вышэйшых органаў дзяржаўнай улады на чале з прэзыдэнтам Анджэем Дудам. У Варшаве прайшоў Марш Незалежнасьці, у якім узялі ўдзел каля 60 тысяч чалавек.

Гран-пры Нацыянальнага фэстывалю архітэктуры атрымала кампанія «Вараб’ёў і партнэры»

Радыё Свабода 

Падведзены вынікі ХII Нацыянальнага фэстывалю архітэктуры. Найлепшай пабудовай апошніх двух гадоў у Беларусі прызнаны шматфункцыянальны комплекс «Falcon» на праспэкце Пераможцаў у Менску.

Гран-пры Нацыянальнага фэстывалю архітэктуры атрымаў катарскі комплекс за 200 мільёнаў даляраў

Радыё Свабода 

Падведзены вынікі ХII Нацыянальнага фэстывалю архітэктуры. Найлепшай пабудовай апошніх двух гадоў у Беларусі прызнаны шматфункцыянальны комплекс «Falcon» на праспэкце Пераможцаў у Менску.

Брытанскія дэпутаты выказалі недавер Тэрэзе Мэй

Радыё Свабода 

Сорак дэпутатаў брытанскага парлямэнта падпісаліся пад лістом аб недаверы прэм’ер-міністру Тэрэзе Мэй. Перад гэтым перамоўнікі з боку Эўразьвязу прыгразілі заблякаваць перамовы аб гандлі да сакавіка, калі Вялікая Брытанія адмовіцца ўзгадніць закон аб выхадзе са складу ЭЗ. складу.

У Барсэлёне сотні тысяч маніфэстантаў патрабавалі вызваліць арыштаваных каталёнскіх палітыкаў

Радыё Свабода 

У Барсэлёне ўвечары 11 лістапада прыхільнікі незалежнасьці Каталёніі правялі маніфэстацыю ў падтрымку каталёнскіх палітыкаў, абвінавачаных Мадрыдам ў падбухторваньні да мяцяжу. Паводле барсэлёнскай паліцыі, на вуліцы выйшлі 750 тысяч маніфэстантаў.

Трамп прызнаў ўмяшальніцтва Расеі ў выбары ў ЗША

Радыё Свабода 

Цэнтральнае выведвальнае ўпраўленьне ЗША ў суботу яшчэ раз пацьвердзіла інфармацыю аб умяшаньні Расеі ў амэрыканскія выбары. Раней прэзыдэнт Трамп, які знаходзіцца з візытам у Віетнаме, паведаміў, што ён схільны давяраць словам Уладзіміра Пуціна пра тое, што Крэмль не датычны да ўмяшаньня ў выбарчую кампанію 2016 года.