ru24.pro
World News in Belarusian
Ноябрь
2017
1 2
3
4 5 6
7
8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30

Новости за 11.11.2017

Пуцін назваў Трампа «выхаваным чалавекам» і паскардзіўся на ўшчамленьне свабоды слова ў ЗША

Радыё Свабода 

Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін на прэс-канфэрэнцыі ў Дананг (Віетнам) назваў «атакай на свабоду слова» ціск, які аказваецца амэрыканскімі ўладамі на расейскія СМІ.

Кубак фэдэрацыі. Дзень першы: Беларусь — ЗША

Радыё Свабода 

Скончыўся першы дзень Кубку фэдэрацыі паміж тэнісісткамі зборных Беларусі і ЗША. Кока Вандэвэге перамагла Аляксандру Сасновіч. А Арына Сабаленка перамагла Слоўн Стывенс.

Справу супраць беларускага добраахвотніка ва Ўкраіне могуць прыпыніць, — прагназуе адвакат

Радыё Свабода 

Беларускі добраахвотнік Ігар Кляўко, які падазраецца ў выкраданьні і наўмысным забойстве жыхара паселішча Мангуш Данецкай вобласьці, патрабуе лячэньня, а справа супраць яго можа быць прыпыненая да ягонага выздараўленьня.

Трэці раз у першай клясе. Чаму Лукашэнку запрасілі ў Брусэль

Радыё Свабода 

24 лістапада ў Брусэлі адбудзецца саміт «Усходняга партнэрства», куды асабіста запрошаны Аляксандар Лукашэнка. Ці робіцца Беларусь бліжэй да Эўропы? Для якіх краінаў будзе прапанавана «Усходняе партнэрства плюс», а для якіх — «Усходняе партнэрства лайт»?

Драматычны фінал Першай лігі. Легендарнае менскае «Тарпэда» прайграла «Промню»

Радыё Свабода 

У апошнім туры Першай лігі Чэмпіянату Беларусі па футболе вырашалася, хто трапіць у найвышэшэйшы дывізіён. «Прамень» забясьпечыў сабе выхад яшчэ ў мінулым туры. За другое месца змагаліся «Тарпэда» (Менск) і «Смалявічы СТІ». Свабода схадзіла на матч «Прамень» — «Тарпэда». дзе вырашаўся лёс «вышкі»

Жанчыны супраць Роя Мура. Ультракансэрватыўнага палітыка ЗША абвінавацілі ў сэксуальных дамаганьнях

Радыё Свабода 

Рой Мур, кандыдат у Сэнат ЗША ад Рэспубліканскай партыі, заявіў, што абвінавачваньні на яго адрас «цалкам фальшывыя». Раней Лі Корфман заявіла, што амаль чатыры дзесяцігодзьдзі таму 32-гадовы Мур спрабаваў уступіць зь ёй у сэксуальны кантакт — Корфман тады было 14 гадоў.

«Беларусь была самай страшнай зонай сьмерці ў сьвеце». Шэсьце і мітынг у Лошыцы

Радыё Свабода 

Памяць аб ахвярах сталінскіх рэпрэсій дапаможа захаваць Беларусь, — заявіў лідэр Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ Зянон Пазьняк у звароце да ўдзельнікаў мітынгу, які прайшоў 11 лістапада ў Лошыцкім яры ў Менску.

Выдатнікі і другагоднікі «Ўсходняга партнэрства». Чаму Лукашэнку запрасілі ў Брусэль?

Радыё Свабода 

Праз два тыдні ў Брусэлі адбудзецца саміт «Усходняга партнэрства», куды запрошаны Аляксандар Лукашэнка. Ці робіцца Беларусь бліжэйшай да Эўропы? Абмяркоўваць Дзьмітры Гурневіч, Валер Каліноўскі, Ганна Соўсь і Наталка Чурыкава з украінскай Свабоды.

Трамп: расейска-амэрыканская заява па Сырыі ўратуе «калясальную колькасьць жыцьцяў»

Радыё Свабода 

Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін і прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп у сумеснай заяве па Сырыі дамовіліся працягваць сумесныя намаганьні ў барацьбе з тэрарыстычнай групоўкай «Ісламская дзяржава» да таго часу, пакуль яна ня будзе пераможаная.

«Прамень» і «Смалявічы СТІ» выходзяць у Найвышэйшую лігу. 10 фактаў пра навічкоў

Радыё Свабода 

Менскі клюб «Прамень» і «Смалявічы СТІ» — дзьве новыя каманды, што будуць гуляць у 2018 годзе ў Найвышэйшай лізе Чэмпіянату Беларусі па футболе. «Прамень» гарантаваў сабе выхад яшчэ ў мінулым туры. «Смалявічы СТІ» выйшлі на другое месца пасьля сёньняшняй перамогі над «Асіповічамі». Распавядаем, што трэба ведаць навічкоў «вышкі». «Прамень» — каманда з аматарскага чэмпіянату ​1. Выйшла з аматарскай лігі. Каманда нарадзілася ў 2012 годзе. Гэта была зборная «Асацыяцыі аматарскага футболу» — аматарскай футбольнай лігі Менску. Читать дальше...

СМІ: Кушнер заклікаў звольніць 20 адсоткаў супрацоўнікаў CNN

Радыё Свабода 

Зяць і старэйшы дарадца прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа Джарэд Кушнер заклікаў кіраўніцтва карпарацыі Time Warner звольніць частку супрацоўнікаў тэлеканала CNN (уваходзіць у склад Time Warner) за асьвятленьне прэзыдэнцкіх выбараў у 2016 годзе.

Трамп: я веру заявам Пуціна аб неўмяшаньні ў выбары

Радыё Свабода 

Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін адмаўляе ўмяшаньне Крамля ў выбары ў ЗША. Пра гэта сам Трамп заявіў журналістам на прэс-канфэрэнцыі пасьля саміту краін — удзельніц Азіяцка-Ціхаакіянскага супрацоўніцтва (АТЭС) у Віетнаме. Трамп таксама дадаў, што верыць расейскаму прэзыдэнту.

Анастасія Скеп’ян: Скарына наўрад ці ўмеў карыстацца відэльцам і мог любіць гуляць у косьці

Радыё Свабода 

Пра побыт беларускіх гарадоў у першай палове XVI стагодзьдзя мы гутарым з кандыдатам гістарычных навук, суаўтаркай (разам зь Юрасём Боханам) кнігі «Побыт фэадалаў Вялікага Княства Літоўскага ў XV — сярэдзіне XVII стагодзьдзя» Анастасіяй Скеп’ян.