Птушкафабрыку з-пад Веткі перадалі ў рэспубліканскую ўласнасьць — і звольнілі больш за палову пэрсаналу
Навасёлкаўская птушкафабрыка ў Веткаўскім раёне на Гомельшчыне не папрацавала і году, як яе перадалі ў рэспубліканскую ўласнасьць ды звольнілі 164 супрацоўнікаў з 260. Карэспандэнт Свабоды разьбіраўся ў сытуацыі на месцы.
