The Rolling Stones сабралі вялізны натоўп на бясплатным канцэрце ў Гаване
«Мы ведаем, што некалькі гадоў таму было цяжка пачуць нашу музыку на Кубе, але вось мы тут граем. Я думаю, што часы мяняюцца», — сказаў пад вітаньні трыбун фронтмэн гурту Мік Джагер на гішпанскай мове.