У цэнтры Таронта прайшло шэсьце пад бел-чырвона-белымі сьцягамі
Сябры Згуртаваньня беларусаў Канады прайшлі ў нядзелю сьвяточным шэсьцем зь бел-чырвона-белымі сьцягамі па цэнтральнай вуліцы Таронта. Адбыліся таксама служба ў царкве сьв. Кірылы Тураўскага (БАПЦ) ды кароткі мітынг у парку Крысьці.