Міністар замежных справаў Польшчы будзе размаўляць з Лукашэнкам «пра ўсё, пра што той захоча»
Першы за многія гады працоўны візыт міністра замежных справаў Польшчы ў Беларусь пачаўся 22 сакавіка. Пасьля ўскладаньня кветак у Курапатах і размоваў зь беларускім калегам Уладзімерам Макеем Вітальд Вашчыкоўскі сустрэўся з прэсай.