«Правы цэнтар» закрые ўсе выбарчыя акругі
Правацэнтрысцкая кааліцыя, у якую ўваходзяць Аб’яднаная грамадзянская партыя, партыя Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі і рух «За свабоду», мае намер вылучыць сваіх кандыдатаў па ўсіх 110 акругах падчас сёлетняй кампаніі па абраньні дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў.