Песьні смаргонскага акына, або Уварваньне ва ўласны сусьвет
Таня Скарынкіна «Шмат Чэслава Мілаша, крыху Элвіса Прэсьлі»; Вільня: Lohvino Literaturos Namai, 2015. Калі толькі пачынала чытаць гэтую кнігу, увесь час лавіла сябе на думцы, што і стыль, і тэмы, і сюжэты паасобных тэкстаў мяне вельмі моцна раздражняюць. Нават злуюць. Пачнеш чытаць — і такая злосьць бярэ, што хочацца выкінуць кнігу ў фортку! Але апошнія старонкі дачытвала з неверагодным захапленьнем і нават шкадавала, што так хутка кніга скончылася. Дзіва! Не, я не прымушала сябе чытаць... Читать дальше...