ru24.pro
World News in Belarusian
Март
2018

Новости за 01.03.2018

Пудждэмон адмовіўся ізноў узначаліць Каталёнію, заклікаў падтрымаць зьняволенага паплечніка

Радыё Свабода 

Былы кіраўнік ураду Каталёніі Карлэс Пудждэмон адмовіўся зноў узначаліць рэгіён. Пра гэта ён заявіў у відэазвароце з Брусэлю. Пудждэмон заклікаў падтрымаць Жорзі Санчэса — іншага прыхільніка незалежнасьці Каталёніі.

Прадусарка тэлеканалу «Дождь» адкрыта абвінаваціла дэпутата Дзярждумы Расеі ў дамаганьнях

Радыё Свабода 

Прадусарка расейскага тэлеканалу «Дождь» Дар’я Жук распавяла аб дамаганьнях з боку дэпутата Дзяржаўнай думы ад ЛДПР Леаніда Слуцкага. Яна адправіла ліст на імя кіраўніка камісіі Думы па этыцы Отары Аршбы з заклікам прыняць захады

Ці зьбіраецца Пуцін ваяваць?

Радыё Свабода 

Нашто прэзыдэнт Расеі бразгаў зброяй у сёлетнім штогадовым пасланьні як рэдка калі раней? У нас і такая найноўшая зброя ёсьць, і гэткая (вось карцінку паглядзіце), і ўсе абарончыя сыстэмы прарвём (і ўсіх парвём), і героі ў нас — гераічнейшыя, чым ва ўсім сьвеце, і нават «далёкасьць новай зброі неабмежаваная» (гэта як — і Альфы Цэнтаўра даб’е?). Пуцін: Пасланьне вайны Ці азначае ўсё гэта, што Расея рэальна рыхтуецца да вялікай сучаснай вайны на самым высокім тэхналягічным узроўні? Як мне падаецца, дык не. Читать дальше...

Бацька відэаблогера NEXTA, якога западозрылі ў абразе Лукашэнкі: Кішка тонкая, каб нас запалохаць

Радыё Свабода 

Журналіст Аляксандар Пуціла, бацька відэаблогера NEXTA, падтрымлівае сына ў ягонай дзейнасьці і называе перасьлед спробай перакласьці на некага адказнасьць за правалы дзяржаўнай палітыкі.