ru24.pro
Видео-новости
Июнь
2024

“Наперад у мінулае” – юбілейны выпуск

16 чэрвеня на тэлеканале “Беларусь 3” выйдзе шасцісоты выпуск праграмы “Наперад у мінулае”. А гэта занчыць, што адбудзецца юбілейная прэм’ера народнай песні ў сучаснай апрацоўцы.

 

Ужо 12 гадоў творчая група “Наперад у мінулае” вандруе па Беларусі і фіксуе на камеру нематэрыяльную культурную спадчыну розных рэгіёнаў краіны, якую беражліва захоўваюць фальклорныя гурты і проста апантаныя людзі.

 

Па ўмовах праекта носьбіты аўтэнтычнай культуры выконваюць ацалелыя ці адноўленыя абрады, народныя песні і побытавыя танцы, дэманструюць адметнасці мясцовых гаворак, распавядаюць гісторыі, байкі і легенды паселішчаў. Дарэчы, за ўвесь час існавання праграмы было запісана больш за паўтары тысячы народных песень!

 

На гэтым творчая група праекта не спыняецца. Кожную вёску можна наведваць шмат разоў і заўсёды вяртацца ў студыю з новым матэрыялам – запісамі народных песень і кадрамі традыцыйных і аўтэнтычных беларускіх абрадаў”, – распавядае вядучая Аксана Вечар.

 

Новы выпуск праекта “Наперад у мінулае” пазнаёміць з абрадам “Тройца” ў выкананні народнага ансамбля народнай песні і музыкі “Шчодрыца”. Традыцыйна напрыканцы праграмы ўвазе гледачоў прадставяць народную песню ў сучаснай аранжыроўцы. Гэтым разам саўндпрадзюсар Генадзь Сыракваш і ансамбль “Чараўніцы” падрыхтавалі новую версію песні “Пойдзем, дзевачкі”.

 

Шасцісоты выпуск праграмы “Наперад у мінулае” выйдзе ў эфір тэлеканала “Беларусь 3” у нядзелю, 16 чэрвеня ў 10:00.