Сусветны дзень авіяцыі і касманаўтыкі на тэлеканале "Беларусь 3"
12 красавіка адзначаецца Сусветны дзень авіяцыі і касманаўтыкі.
У гэты дзень тэлеканал "Беларусь 3" звернецца да фонду Белтэлерадыёкампаніі і пакажа тэматычныя дакументальныя фільмы. У 22:55 у эфір выйдзе стужка «Одной звезды я повторяю имя…» (рэжысёр В. Бокун, 1981), якая раскажа пра ўраджэнца Брэсцкай вобласці, двойчы Героя Савецкага Саюза, лётчыка-касманаўта СССР Пятра Клімука.
Працягне тэматычны паказ дакументальны фільм "Зямное прыцягненне Івана Міско" (рэжысёр С. Кацьер, 2023). Лаўрэат прэміі Саюзнай дзяржавы, народны мастак Беларусі І. Міско стварыў цэлую галерэю скульптурных партрэтаў амаль усіх касманаўтаў былога СССР, сярод якіх і ўраджэнцы Беларусі: Уладзімір Кавалёнак, Пётр Клімук і Алег Навіцкі. У фільме скульптар раскажа пра свой шлях у творчасці, а таксама пакажа майстэрню і разам са здымачнай групай адправіцца на малую радзіму - у вёску Чамеры, дзе падзеліцца патаемнымі ўспамінамі.
Не застанецца без увагі і самая маленькая аўдыторыя сацыякультурнага тэлеканала. Дзіцячыя перадачы "Дабраранак" і "Калыханка" ў святочны дзень прапануюць цікаўным гледачам мультфільмы на касмічную тэму.