ru24.pro
Новости по-русски
Март
2017

У Празе зладзілі Майдан салідарнасьці зь Беларусьсю

0
«Праскі Майдан» — усяго лапік на гістарычнай Старамесцкай плошчы, дзе ўжо месяц, штонядзелі, чэская няўрадавая арганізацыя з аднайменнай назвай усталёўвае дзьве інфармацыйныя палаткі. Месца гэта ў самым цэнтры наплыву турыстаў з усяго сьвету і прыцягвае іх увагу. Сярод зацікаўленых удзельнікаў дыскусій сёньня мы сустрэлі тут як чэхаў, так і беларусаў.