Француская пракуратура пачала расьсьледаваньне па справе жонкі кандыдата ў прэзыдэнты Фіёна
Фінансавая пракуратура Францыі пачала расьсьледаваньне ў дачыненьні да жонкі кандыдата ў прэзыдэнты ад правацэнтрыстаў Франсуа Фіёна. Разглядам доказаў будуць займацца адмыслова ўпаўнаважаныя сьледчыя судзьдзі, піша газэта Le Parisien.