Стывэн Кінг, Натаніэль Готарн і Марыё Варгас Льёса — улюбёныя аўтары паверанага ў справах ЗША ў Беларусі
Галоўная тэма стэнда амбасады Злучаных Штатаў Амэрыкі ў Беларусі на Менскім міжнародным кніжным кірмашы — амэрыканскія нобэлеўскія ляўрэаты па літаратуры. У цэнтры экспазыцыі — ляўрэат Нобэлеўскай прэміі 2016 году Боб Дылан, ягоныя кнігі, дыскі, кружэлкі.