«Не зьбіраюся рабаваць сваіх дзяцей, каб сплаціць падатак», — у Баранавічах пратэставалі супраць дэкрэту «аб дармаедах»
Некалькі дзясяткаў жыхароў Баранавічаў прыйшлі сёньня да мясцовай падатковай інспэкцыі, дзе ладзіўся збор подпісаў за адмену дэкрэту № 3 аб дармаедзтве. Актывісты перадалі сабраныя подпісы ў інспэкцыю, а таксама баранавіцкім дэпутатам Палаты прадстаўнікоў.