Лукашэнка заявіў, што галоўным экспэртам у правах чалавека павінен быць ён, а не амбудсмэн
Аляксандар Лукашэнка прывёў да прысягі судзьдзю Канстытуцыйнага Суду Беларусі Віктара Рабцава. Падчас гэтага ён адзначыў, што ад Беларусі часта патрабуюць увесьці пасаду амбудсмэна, але сам ён сумняваецца ў неабходнасьці гэтага.