У Viber зьявіліся «сакрэтныя паведамленьні». Чаму яны не сакрэтныя
Папулярны мэсэнджэр Viber прадставіў функцыю «сакрэтных паведамленьняў» для вэрсіяў праграмы на Android і iOS. Цяпер можна адсылаць фота і відэа так, каб яны былі дасяжныя для прагляду атрымальнікам толькі некалькі (на выбар ад 1 да 10) сэкундаў.