Марын Лё Пэн: выхад Брытаніі з ЭЗ прывядзе да «эфэкту даміно»
У горадзе Кобленц на захадзе Нямеччыны, дзе праходзіць сустрэча лідэраў праварадыкальных палітыкаў эўрапейскіх краін, лідэр францускай партыі «Нацыянальны фронт» Марын Лё Пэн заклікала эўрапейскіх выбарцаў узяць прыклад з ЗША і Вялікабрытаніі і «абудзіцца» ў 2017 годзе.
