Мітрапаліт Кандрусевіч зьняпраўдзіў лічбы МУС пра ўдзел вернікаў у сьвяточных набажэнствах
Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч накіраваў адкрыты ліст міністру ўнутраных справаў Беларусі Ігару Шуневічу, у якім выказаў занепакоенасьць штучным заніжэньнем у міліцэйскай статыстыцы колькасьці вернікаў, якія бяруць удзел у сьвяточных набажэнствах.