Беларусь — гэта частка Расеі, лічаць у Маскве
Беларусь — гэта гістарычная частка Расеі, малая краіна, якая ня можа жыць самастойна, а беларускай мове ўсяго 90 гадоў. Так лічыць Леанід Рашэтнікаў, дырэктар Расейскага інстытуту стратэгічных дасьледаваньняў, які забясьпечвае аналітыкай адміністрацыю Ўладзіміра Пуціна.