Распаўсюднік «Новага часу» патрабуе прыцягнуць Забіяку да адказнасьці
Грамадзкі распаўсюднік газэты «Новы час» з Гомеля Аляксандар Процка ў заяве на імя пракурора гораду просіць прыцягнуць да адказнасьці дырэктара ААТ «Кірмаш» Уладзіслава Забіяку, які перашкаджаў распаўсюджваць выданьне на рынку «Давыдаўскі».