ru24.pro
Новости по-русски
Декабрь
2016

«Шпацырую па горадзе і бачу, што адвалам ляжыць культурны слой»: прафэсар з Кракава выдае часопіс пра Горадню

0
У Горадні прэзэнтавалі чацьверты нумар «Гарадзенскага гадавіка» — гэта навуковы часопіс пра гісторыю горада. Сьвежы нумар прадстаўляў рэдактар Юры Гардзееў, прафэсар Ягелёнскага ўнівэрсытэту. Ён — ураджэнец Горадні, які жыве і працуе ў Кракаве.