«Cумняюся, што ў беларускім войску жыве беларускі дух», — маёр у адстаўцы Алесь Станкевіч
Днямі адстаўны вайсковец прэзэнтаваў у Магілёве сваю кніжку «Прынагоднае». У ёй сабраны творчы даробак спартовага пэдагога, сябра Сацыял-дэмакратычнай партыі «Народная грамада», шматгадовага рупліўца Задзіночаньня беларусаў сьвету «Бацькаўшчына» ды краязнаўцы.