ЗША паведамілі пра гібель арганізатара нападаў на Charlie Hebdo
Амэрыканскія вайскоўцы паведамілі пра гібель аднаго зь лідэраў «Ісламскай дзяржавы». Бубакер аль-Хакім быў забіты ўдарам зь бесьпілётніка 26 лістапада ў сырыйскім горадзе Рака, вядомым як камандны цэнтар ісламістаў.