Студэнтаў коледжу ў Расеі захапілі ў закладнікі, не папярэдзіўшы, што гэта вучэньні
У мэдычным коледжы гораду Ціхвін Ленінградзкай вобласьці дзяржаўная ўстанова «Патрыёт» правяла вучэньні з імітацыяй захопу закладнікаў. Студэнтаў пра вучэньні не папярэдзілі, напісала ў Вконтакте адна са студэнтак. Яе словы пацьвердзіў кіраўнік «Патрыёта».