Кандыдатка ў прэзыдэнты Францыі прапанавала забараніць навучаньне ў школе замежных дзяцей
Кандыдатка ў прэзыдэнты ад нацыяналістычнай партыі «Нацыянальны фронт» Марын Лё Пэн выступіла за забарону школьнай адукацыі для замежных дзяцей. Яна таксама прапанавала ўвесьці абавязковую плату за навучаньне дзяцей, чые бацькі беспрацоўныя.