Беларусь прагаласавала супраць рэзалюцыі ААН аб спыненьні баёў у Сырыі
Генэральная Асамблея ААН пераважнай большасьцю галасоў прыняла ў пятніцу рэзалюцыю з заклікам неадкладна спыніць ваенныя дзеяньні ў Сырыі, забясьпечыць тэрміновую даставу гуманітарнай дапамогі для ўсіх жыхароў краіны, зьняць аблогу з усіх гарадоў, улучна з Алепа.