ru24.pro
Новости по-русски
Декабрь
2016

Хлопец з ДЦП праехаў праз усю Эўропу на ровары (відэа)

0
Іван Масьлюк, які цярпіць на ДЦП, на спэцыяльным трохколавым ровары пераадолеў 5000 кілямэтраў з Украіны да Партугаліі на працягу 100 дзён. Ён пабываў у 12 краінах Эўропы і ажыцьцявіў сваю мару – убачыў акіян. Дапамаглі 20-гадоваму хлопцу двое яго сяброў – Алег Саўчук, мэнэджэр па велатурызму, і Аляксандр Луцык, маркэтоляг. Яны знайшлі грошы на ровар, трэніравалі хлопца перад паездкай і суправаджалі яго ў падарожжы. Каманда наведвала дамы для людзей з абмежаванымі магчымасьцямі ў розных краінах. І зараз плянуе стварыць сусьветны рух дапамогі людзям з абмежаванымі магчымасьцямі, якія мараць падарожнічаць. Іван Масьлюк марыць ажыцьцявіць наступнае падарожжа праз паўтара года ў ЗША, а праз чатыры гады – прыняць удзел у Паралімпіядзе. Але самае важнае для хлопца з абмежаванымі магчымасьцямі – ён сабе даказаў, што можа дасягнуць мэты.