«Бальзам Бітнэра вынайшлі гарадзенцы» — як працуе адзіная ў Беларусі аптэка-музэй
Адзіная ў Беларусі аптэка-музэй, што ў Горадні, сёлета адзначыла сваё 20-годьдзе. Невялікая экспазыцыя музэю адлюстроўвае гісторыю станаўленьня аптэкарскай справы ня толькі ў Горадні, але практычна ва ўсёй Беларусі.