У Гомелі суд адклаў разгляд пазову Няпомняшчых да амапаўцаў, каб зрабіць запыт у КДБ
Разгляд пазову сябра Абʼяднанай грамадзянскай партыі, былога афіцэра міліцыі Ўладзімера Няпомняшчых да трох гомельскіх амапаўцаў — маёра Сяргея Лукʼянцава, прапаршчыкаў Ігара Ючко і Міхаіла Аленічава — перанесены на 12 сьнежня.