У Віцебску на адным баку вуліцы дзейнічае выбарчае заканадаўства, а на другім — адміністрацыйнае
З такой аргумэнтацыяй міліцыянтаў сутыкнуліся Алена Шабуня, Тацяна Севярынец і Георгі Станкевіч, якіх вінавацяць у несанкцыянаваным пікетаваньні. Актывісты ж настойваюць, што праводзілі пікет па зборы подпісаў.
