Мінабароны Францыі абвясьціла вайну «Пакемонам»
Кіраўнік Дырэкцыі абароны аб’ектаў Мінабароны Францыі загадаў прыняць захады бясьпекі для таго, «каб супрацьстаяць рызыцы», якую нясе кампутарная гульня Pokemon Go. Дакумэнт апублікавала ў сераду, 31 жніўня, француская газэта Le Canard enchaîné.