Палітыкі і экспэрты Цэнтральнай Азіі вылучаюць вэрсіі пра будучыню Ўзбэкістану
Палітыкі і экспэрты Цэнтральнай Азіі факусуюцца на будучыні Ўзбэкістану — самай буйной па колькасьці насельніцтва рэспублікі рэгіёну. Галоўнае пытаньне — хто мог бы зьмяніць Карымава на пасадзе кіраўніка дзяржавы. Віртуальнае, як мінімум, «суперніцтва» ідзе галоўным чынам паміж прэмʼер-міністрам Шаўкатам Мірзіяевым і віцэ-прэмʼерам Рустамам Азімавым.