Грэка-каталіцкая парафія Маці Божай Жыровіцкай у Івацэвічах адзначыла юбілей
Роўна 20 гадоў таму ў Івацэвічах адбылося першае богаслужэньне грэка-каталіцкага сьвятара. Сёньня ж грэка-каталікі з гэтай нагоды адслужылі сьвяточную Боскую літургію, якую ўзначаліў Апостальскі візытатар архімандрыт Сяргей Гаек.