Украіна гатовая да абмену палоннымі паводле прынцыпу «ўсіх на ўсіх»
Украінскі бок гатовы да кампрамісаў дзеля дасягненьня дамоўленасьцей па вызваленьні закладнікаў. Пра гэта заявіла прэс-сакратар прадстаўніка Ўкраіны ў групе, былога прэзыдэнта Леаніда Кучмы Дарка Аліфэр па выніках сустрэчы Трохбаковай кантактнай групы ў Менску.