У Менску адбыліся Купалаўскія чытаньні да 25-х угодкаў абвяшчэньня незалежнасьці
У сталічным парку Янкі Купалы адбыліся купалаўскія чытаньні. 25 гадоў таму Дэклярацыя Вярхоўнага Савету БССР аб дзяржаўным сувэрэнітэце Рэспублікі Беларусь атрымала статус канстытуцыйнага закону. Чытаньні былі прысьвечаныя гэтай гадавіне.