Старшыня Паралімпійскага камітэту: Спартоўцы будуць несьці толькі беларускі сьцяг, і ніякага іншага
Старшыня Паралімпійскага камітэту Беларусі Алег Шэпель заявіў у інтэрвію карэспандэнту Свабоды, што на ўрачыстай цырымоніі адкрыцьця Паралімпійскіх гульняў беларускія спартоўцы панясуць сьцяг Беларусі.