Колькасьць ахвяр тэракту на вясельлі ў Турэччыне дасягнула 50 чалавек
У Турэччыне па меншай меры 50 чалавек былі забітыя пры выбуху бомбы падчас вясельля ў паўднёва-ўсходняй частцы краіны. Мясцовы губэрнатар паведаміў, што тэракт адбыўся ў горадзе Газіянтэпе позна ўвечары 20 жніўня. Параненыя 94 чалавекі.
