Паліткансультанта Трампа Пола Манафорта абвінавачваюць у лабіяваньні ў ЗША інтарэсаў Януковіча
Манафорт і яго бізнэс-кампаньён Рык Гэйтс, які таксама цяпер дапамагае Трампу, у 2012 годзе працавалі на Януковіча. Нібыта яны за $ 2,2 млн нанялі дзьве лябісцкія фірмы ў Вашынгтоне і плацілі ім за прасоўваньне пазыцый, выгадных тагачаснаму прэзыдэнту Ўкраіны.