Зноў напад з нажом на пасажыраў цягніка — гэтым разам у Аўстрыі
60-гадовы мужчына 16 жніўня напаў з нажом на пасажыраў прыгараднага цягніка на захадзе Аўстрыі. Два чалавекі — ва ўзросьце 17 і 19 гадоў — атрымалі нажавыя раненьні і ў цяжкім стане былі дастаўленыя ў шпіталі.