У Наваградку не зарэгістравалі кандыдатам сябра руху «За свабоду» Вадзіма Левана
Сябру руху «За свабоду» Вадзіму Левану на паседжаньні акруговай камісіі сказалі, што ў падпісных лістах у яго дапушчана звыш 15% памылак і недакладнасьцяў. Ён зьбіраецца падаць скаргу і будзе дамагацца рэгістрацыі кандыдатам у дэпутаты.