Беларусы ў Рыё — пакуль у ролі статыстаў. На каго спадзявацца?
Усяго на Алімпіядзе-2016 мэдалі ўжо заваявалі спартоўцы з чатырох дзясяткаў краінаў. Беларусаў у гэтым пераліку пакуль няма. Спадзяваньні перадусім на рэабілітацыю жаночай зборнай у баскетболе, якая пачала турнір зь дзьвюх паразаў запар — ад японак і францужанак.