Таўстыка і Падгол правялі чарговы пікет з копіяй карціны Алеся Марачкіна «Лялькі»
Каб копію карціны ня скралі зноў, пікетоўцы зьмясьцілі карціну ў клетку і прымацавалі ланцугом да агароджы. Таксама да агароджы прымацавалі і іншыя экспанаты, у тым ліку выяву міністра Шуневіча ў форме НКВД, які трымае руку «пад казырок».
