ru24.pro
Новости по-русски
Август
2016

У Мінску, у Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, адкрылася персанальная выстава мазырскага мастака Мікалая Дубровы

0
Назва экспазіцыі сімвалічная — «Зямля палеская». Насколькі гэта важная падзея не толькі для самога аўтара, гаворыць хаця б такі факт: Дуброва — першы з мастакоў Гомельшчыны ўдастоены персанальнай выставы ў галоўным музеі краіны. Выдатны вынік больш за сорак гадоў працы, служэння мастацтву і свайго роду творчая справаздача. Вядома ж, прыйшло нямала гасцей, неабыякавых да жывапісу.