З Led Zeppelin зьнятае абвінавачаньне ў плягіяце
Да аўтарства адной з самых знакамітых рок-кампазыцыяў усіх часоў «Лесьвіца на нябёсы» ня будзе дададзена новых імёнаў. У чацьвер суд у Лос-Анджэлесе прызнаў, што пачатковыя акорды песьні не зьяўляюцца плягіятам, адкінуўшы прэтэнзіі гурту Spirit.