ru24.pro
Новости по-русски
Июнь
2016

Што рабілі дарожнікі на «Праспэкце нацыянальнага сьцяга»

0
Што рабілі дарожнікі на «Праспэкце нацыянальнага сьцяга»

14 траўня ў Менску адбылася акцыя Маладога Фронту «Праспэкт нацыянальнага сьцяга». Людзі стаялі са сьцягамi на Кастрычнiцкай плошчы, і менавiта тады гэты участак праспэкту пачалi мыць адначасова восем палiвальных машын, рух быў перакрыты. Гарадзкое дарожнае прадпрыемства Рэмаўтадар патлумачыла, што выпрабоўвалася новае абсталяваньне для высокатэхналягiчнай мойкi асфальту. Але ў Рэмаўтадары Цэнтральнага раёну, да якога належыць Кастрычнiцкая плошча, ня ведаюць пра такiя iнавацыi.