ru24.pro
Новости по-русски
Июнь
2016

Дзе болей плацяць лекарам ІНФАГРАФІКА

0
Дзе болей плацяць лекарам ІНФАГРАФІКА

Сярэднія зарплаты ў сфэры аховы здароўя на постсавецкай прасторы, паводле афіцыйнай статыстыкі. Інфаграфіка праекту Свабоды «Настоящее время».

У Беларусі сярэдні заробак лекара складае каля 288 даляраў. Беларускія лекары атрымліваюць меней чым эстонскія, латыскія, літоўскія, расейскія, грузінскія і казахскія лекары, але болей за туркмэнскіх, армянскіх, узбэцкіх, малдоўскіх, кіргіскіх, азэрбайджанскіх, таджыкскіх і ўкраінскіх лекараў.

Найвялікшы сярод постсавецкіх краінаў заробак у лекараў у Эстоніі (1239 даляраў), найменшы — ва Ўкраіне(118 даляраў).

 

Дадзеныя, дзе гэта магчыма, браліся з афіцыйных крыніцаў і былі пералічаныя ў даляры ЗША для зручнасьці параўнаньня па афіцыйных абменных курсах. У некаторых краінах (адзначаны *) дзейнічаюць рынкавыя курсы, якія значна адрозьніваюцца ад афіцыйных: калі ўжываць іх для пераліку, зарплаты ў далярах могуць зьменшыцца ўдвая і болей.