Менск і Вашынгтон гатовыя абмяркоўваць узаемнае вяртаньне амбасадараў
Беларусь і ЗША гатовыя да поўнай нармалізацыі двухбаковых адносінаў, заявіў журналістам міністар замежных спраў Уладзімер Макей падчас цырымоніі адкрыцьця памятнай дошкі амэрыканскай супрацоўніцы ААН Рут Уолер у менскай школе № 130.