На 89-м годзе жыцьця памерла габрэйская, літоўская і расейская пісьменьніца Марыя Ральнікайце
У 1941-1943 гадах яна была зьняволенай Віленскага гета, дзе загінулі яе родныя, затым — нацысцкіх лягераў Стаздзенгоф і Штутгаф. Ўдзельнічала ў антыфашысцкім падпольлі. Аўтар верша на ідыш «Страздзенгофскі гімн».
Марыя Ральнікайце напісала кнігу пра гета «Я павінна распавесьці», якая выйшла спачатку на літоўскай мове (1963), а затым у аўтарскім перакладзе на ідыш і расейскай (у часопісе «Звезда», 1965). На гэты час кніга перакладзеная ўжо на 18 моваў.
З 1964 года пісьменьніца жыла і працавала ў Ленінградзе. Доўгія гады Марыя Ральнікайце была адзінай ленінградзкай пісьменьніцай, што адлюстравала ў сваіх творах тэму Галакосту і гераізму габрэйскага народу.
Размова ў дзень памяці ахвяраў Галакосту на радыё «Рэха Пецярбургу» 27 студзеня 2015 году.