Мацкевіч напісаў Шуневічу…
Філёзаф Уладзімер Мацкевіч напісаў адкрыты ліст міністру міліцыі Шуневічу, разьмясьціў спасылку ў фэйсбуку і заінтрыгаваў: «Ведаю, рэдкі чытач дачытае гэты ліст да сярэдзіны. Але я не магу ісьці на ланцугу інформ-глябалізацыі і казаць твітэрным стылем і памерам».
Пасьля гэтых словаў рэдкі зацікаўлены ў лёсах Бацькаўшчыны чытач не дачытае тэкст да канца. І не таму толькі, што ўсіх цікавіць працяг судовага казусу, калі трое міліцыянтаў «апазналі» Мацкевіча на мітынгу ў той час, калі Мацкевіч быў у Польшчы. І не таму нават, што аўтар робіць пранізьлівы аналіз дачыненьняў міліцыі зь беларускім грамадзтвам, прапануе разбурыць гэтую глухую сьцяну недаверу і наладзіць грамадзкі кантроль за дзейнасьцю міліцыі. І не таму ўрэшце, што ліст месцамі чытаецца як добрая проза (мне чамусьці прыходзіў на розум Чэхаў).
Зараз, відаць, зьдзіўлю вас, калі скажу, чаму. Зьдзіўлю, бо «ўсё наадварот». Таму што – многабукаф.
На рэдкасьць знакавы для нашага часу тэкст.
Ня буду абвяргаць згаданага Чэхава, які пісаў пра сьцісласьць – сястру таленту. Але тут у нас зусім ня той выпадак.
Глядзіце. Мысьленьне чалавека не зьмянілася, як не зьмяняецца за стагодзьдзі чалавечая прырода. Сур’ёзныя, таленавіта напісаныя аналітычныя тэксты адлюстроўваюць сутнасьць гэтага мысьленьня. На такіх тэкстах зараджаецца і фармуецца грамадзкая думка, герархія аўтарытэтаў і само грамадзтва.
Даволі нечакана для сябе, чытаючы ліст Мацкевіча, я адчуў, што такіх тэкстаў у нас папросту няма. Ёсьць нейкія фрагмэнты, але яны не становяцца падзеяй. І я адчуў, што даўно хочацца тэкстаў, якія б станавіліся падзеяй. Як «Адвечным шляхам» Абдзіраловіча ці «Незалежнасьць – гэта…» Арлова. Проста фізычна хочацца разумных і таленавітых «многабукаф».
А чаму хочацца? Бо ці не ў адсутнасьці такіх тэкстаў, як у перадумове, прычыніцца і адсутнасьць у нас грамадзтва? Мода на «твітэрны стыль і памер» – толькі мода, бо ў «твітэрным стылі і памеры» не фармуецца супольнае мысьленьне, грамадзкая думка, герархія аўтарытэтаў і самое грамадзтва.
Нічога ня маю супраць усіх магчымых стыляў і памераў, у тым ліку твітэрнага, але ён, які здольны нараджаць толькі супольныя мэмы, ня мусіць заступаць месца той інтэлектуальнай прасторы, дзе нараджаецца і самаўзнаўляецца грамадзтва.
Чаму я мяркую, што ў Беларусі так і адбываецца? Таму што назіраю непрыемны фэномэн – атрафацыю чаканьня тэкста-падзеі. Можа быць, само гэтае чаканьне і ёсьць той пяшчотны зачаткавы момант, калі адбываецца цуд, і літаральна зь нічога ўзьнікае чалавечая супольнасьць, здольная на многае, калі не сказаць, на ўсё.
Пасьля могуць быць доўгія дыскусіі, можа быць і расчараваньне, але грамадзтва нарадзілася. Гісторыя зрушыла зь мёртвай кропкі.
Калі публіка не чакае тэкста-падзеі, яна атамізаваная, яе нельга назваць грамадзтвам і калі называць народам, дык тым, які сьпіць.
Даўно заўважана, што з соцень тысяч заяўленых у твітэры дэманстрантаў на Плошчу выходзяць адзінкі. А тыя, хто выйшаў, у якасьці матывацыі назавуць вам Уладзімера Караткевіча ці пэўны тэкст-падзею, а ня «твітэрны памер і стыль».
Тэкст становіцца падзеяй, калі пра яго паведамляюць СМІ, калі яго абмяркоўвае публіка і вакол узьнікае грамадзкая дыскусія. Але перадумовай гэтага ёсьць чаканьне. У нас жа назіраецца адваротны працэс – мацней чуваць галасы тых, і з афіцыёзу і з апазыцыі, хто з усіх сіл не чакае нічога, прынамсі, нічога добрага. Пры гэтым спасылаюцца на «сьвет», дзе ідуць тыя ж працэсы і «твітэрны стыль і памер» перамог «традыцыйныя СМІ» (а гэта няпраўда).
Зараджэньне грамадзтва паўсюль адбывалася і адбываецца аднолькава, але ў кожнага на сваім шляху. Добры сейбіт пры гэтым зь вялікай надзеяй і асьцярогай глядзіць на інтэлектуальнае поле краіны. У нас сапраўды свой шлях і мы мусім дбаць пра кволае пачуцьцё супольнага чаканьня. Сьцьвярджаць адваротнае бессэнсоўна, бо для таго, каб у Беларусі ўзьнікла грамадзтва, усё неабходнае ў нас ёсьць.